10 лiстапада 2025, панядзелак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія дазволіць паліцыі збіваць беспілотнікі

4
Германія дазволіць паліцыі збіваць беспілотнікі

Падставай для ініцыятывы стаў нядаўні інцыдэнт у аэрапорце Мюнхена.

Урад Германіі ўхваліў закон, які дае федэральнай паліцыі права збіваць дроны, якія парушаюць паветраную прастору краіны, піша агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Новы закон, які чакае зацвярджэння парламентам, дазволіць прымяняць зброю, лазеры або сродкі радыёэлектроннай барацьбы для нейтралізацыі беспілотнікаў у выпадку пагрозы бяспецы.

«Інцыдэнты з дронамі пагражаюць нашай бяспецы. Мы гэтага не дапусцім», — заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Паводле яго слоў, пашыраныя паўнамоцтвы дазволяць паліцыі хутчэй выяўляць і нейтралізаваць пагрозы.

Падставай для ініцыятывы стаў нядаўні інцыдэнт у аэрапорце Мюнхена, дзе з-за заўважаных дронаў было адменена або перанакіравана некалькі дзясяткаў рэйсаў, а больш за 10 тысяч пасажыраў затрымаліся ў аэрапорце. Мерц дапусціў, што за палётамі беспілотнікаў можа стаяць Расія, хоць яны не былі ўзброеныя і, верагодна, выконвалі разведвальныя задачы.

У межах закона ствараецца спецыяльнае падраздзяленне паліцыі па барацьбе з беспілотнікамі. Міністр унутраных спраў Германіі Аляксандр Добрындт паведаміў, што Германія будзе супрацоўнічаць з Ізраілем і Украінай, якія валодаюць перадавымі тэхналогіямі ў гэтай сферы.

Такім чынам, Германія далучаецца да Вялікабрытаніі, Францыі, Літвы і Румыніі, якія ўжо надалі сваім службам права збіваць дроны-парушальнікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках