15 лiстапада 2025, Субота, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі спрасцілі працэдуру пераносу мабільных нумароў

2
У Беларусі спрасцілі працэдуру пераносу мабільных нумароў

Перайсці ў іншую сетку цяпер можна цягам дня.

У Беларусі стала прасцей пераносіць нумары ў сетку іншых аператараў. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення электрасувязі і рэгулявання радыёчастотнага спектра Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Корзун.

Пастановай № 540 у Беларусі зацверджана палажэнне аб умовах роўнага доступу аператараў электрасувязі да адзінай сеткі. Другое змяненне — дакладна ўсталяваны парадак пераносу нумара.

— Калі абанент вырашыў перанесці нумар і падаў заяву да 14.00, напрыклад, сённяшняга дня, а аператар не мае да яго ніякіх прэтэнзій, то да канца дня абанент можа перайсці ў іншую сетку. З гэтым раней узнікалі пэўныя праблемы. Так, на наступны дзень магла быць налічана чарговая частка абаненцкай платы, і ў аператара была падстава не адпускаць абанента. Цяпер жа такіх праблем не будзе, — патлумачыў Дзмітрый Корзун.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках