Трамп заклікаў пасадзіць мэра Чыкага і губернатара Ілінойса
4- 9.10.2025, 5:59
- 6,540
За няздольнасць абараніць работнікаў міграцыйнай службы.
Мэр Чыкага Брэндан Джонсан і губернатар штата Ілінойс Джэй Роберт Прыцкер павінны панесці крымінальную адказнасць за няздольнасць абараніць работнікаў міграцыйнай службы (ICE), заявіў прэзідэнт ЗША ў сацыяльнай сетцы Truth Social.
«Мэр Чыкага павінен сядзець за тое, што не змог абараніць супрацоўнікаў ICE! Губернатар Прыцкер таксама», — напісаў Дональд Трамп.
У Чыкага ўдзельнікі пратэстаў 4 кастрычніка пратаранілі адну з машын супрацоўнікаў міграцыйнай паліцыі, а пасля заблакавалі ёй праезд. Падчас беспарадкаў супрацоўнікі міграцыйнай службы паранілі жанчыну, якая спрабавала наехаць на сваёй машыне на агентаў ICE.
NYT напісала, што паліцыі Чыкага было загадана ігнараваць запыты агентаў міграцыйнай паліцыі аб дапамозе.