Лоўкостэр Wizz Air запускае палёты з Гданьска ў Вільнюс
- 9.10.2025, 9:59
- 1,766
Палёт зойме 1 гадзіну 5 хвілін.
Лоўкостэр Wizz Air з 2 мая 2026 года запускае прамыя рэйсы паміж Гданьскам і Вільнюсам. Пра гэта паведамляецца на сайце авіяперавозчыка.
Рэйсы Гданьск — Вільнюс і ў зваротным кірунку будуць лётаць чатыры разы на тыдзень — па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях. Палёт зойме 1 гадзіну 5 хвілін.
Кошт квіткоў, як абяцае перавозчык, будзе пачынацца ад 79 злотых (73 рублі) у залежнасці ад даты палёту. Квіткі на 2 мая з Гданьска ў Вільнюс ужо можна забраніраваць — у адзін бок палёт абыдзецца ў 269 злотых (250 рублёў) або 220 злотых (204 рублі) па праграме лаяльнасці. 5 мая можна паляцець за 109 злотых (101 рубель).
Акрамя таго, Wizz Air запускае яшчэ чатыры новыя маршруты з Гданьска — са снежня — у Попрад-Татры, з мая — у Талін, Афіны і Ніцу.
Нагадаем, цяпер з Гданьска ў Вільнюс можна даляцець польскім авіяперавозчыкам LOT. Кошт квіткоў там пачынаецца ад 320 злотых — каля 300 рублёў. Аўтобусам дарога займае ад 10,5 гадзін.