15 лiстапада 2025, Субота, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А хто гэта зрабіў?

А хто гэта зрабіў?
Аляксандр Вольфовіч

Улады баяцца казаць, якія беспілотнікі залятаюць у Беларусь.

Менш ведаеш — мацней спіш. Такой тактыкі працягваюць прытрымлівацца беларускія ўлады і вайскоўцы. Кардонная армія заўсёды гатовая адбіць любыя атакі, але зручней рабіць выгляд, што іх увогуле не заўважаеш. Вось і з беспілотнікамі так атрымліваецца — яны залятаюць з Расіі, але згадваць пра іх геаграфічную прыналежнасць зусім не абавязкова, піша planbmedia.io.

Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч 8 кастрычніка адзвітаваўся перад Аляксандрам Лукашэнкам аб выніках сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2025». Чыноўнік падрабязна далажыў пра іх вынікі і досвед, атрыманы па выніках вучэнняў. А таксама «пра рэакцыю заходніх суседзяў з улікам іх надзвычайнай заклапочанасці напярэдадні вучэнняў».

«Яшчэ адной тэмай дакладу сталі інцыдэнты з залётам на тэрыторыю Беларусі беспілотных лятальных апаратаў, якія перыядычна маюць месца. Як далажыў Дзяржсакратар, сітуацыя кантралюецца на пастаяннай аснове», — паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

На гэтым публічная частка дакладу скончылася. Але ёсць падазрэнне, што не толькі публічная. Расказваць Лукашэнку пра тое, што дроны — расійскія, ляцяць акурат ад галоўнага суседа, неяк нязручна. Бо гэта нібыта пабочны эфект ад «жылі душа ў душу, доўга і шчасліва, і памерлі ў адзін дзень». Пагадзіўся — цярпі. Ляцяць дроны — рабі выгляд, што іх не так ужо і шмат, СПА можа і прапусціць пару.

Пры гэтым, як паведамляе гомельскае выданне «Флагшток», да канца верасня парушэнні паветранай прасторы Беларусі расійскімі дронамі «Шахед» спыніліся. Хаця Расія не перастае запускаць дроны па ўкраінскіх Чарнігаўскай, Жытомірскай і Кіеўскай абласцях, якія мяжуюць з Гомельшчынай.

«Відавочна, што расіяне пачалі змяняць тактыку атак, і ўжо з жніўня карціна стала нетыповай», — піша «Флагшток».

На практыцы гэта наўрад ці азначае, што расійскія дроны канчаткова пачалі аблятаць Беларусь. Таму для новых дакладаў Савет бяспекі можа проста раздрукоўваць папярэднія — дроны былі, але чые яны, мы не скажам. Зручна і непыльна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках