Зяленскі адрэагаваў на словы Трампа пра Tomhawk
5- 9.10.2025, 10:23
- 4,024
Гэта прымусіць расіян ацверазець.
Пастаўкі Украіне амерыканскіх далёкабійных ракет Tomahawk могуць прымусіць расіян ацверазець і сесці за стол перамоваў.
Пра гэта на сустрэчы з журналістамі 8 кастрычніка заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.
Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп «можа даць Украіне пэўныя далёкабійныя рэчы», якія дакладна ўмацуюць краіну.
Зяленскі распавёў, што ўпершыню ўздымаў такое пытанне з Трампам яшчэ восенню мінулага года ў Нью-Ёрку, калі той быў толькі кандыдатам у прэзідэнты. Пры гэтым на апошняй сустрэчы адмовы не было, былі абяцанні працаваць на тэхнічным узроўні і разглядаць такую магчымасць.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што пытанне пастаўкі новай далёкабійнай зброі ён уздымаў яшчэ ў часы папярэдняй адміністрацыі Джо Байдэна, але тады адмовілі.
«Зараз важны сігнал — узмацненне Украіны ўсімі магчымасцямі. А гэта адна з такіх магчымасцяў, якая для мяне важная, — «Тамагавкі». Усе такія рэчы могуць узмацніць Украіну і прымусіць рускіх быць цвярозымі. Крыху ацверазіць, сесці за стол перамоваў», — падкрэсліў Зяленскі.
Што сказаў Трамп
Нагадаем, некалькі дзён таму прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што рашэнне адносна паставак ва Украіну далёкабійных ракет Tomahawk практычна прынята.
Амерыканскі лідар удакладніў, што хоча высветліць, што Украіна можа з імі зрабіць і куды іх запусціць.