17 лiстапада 2025, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыю не ратуюць нават пракуроры

1
Сітуацыю не ратуюць нават пракуроры

Чаму бабе Дуне ў сельскай краме сапраўды не да айфона.

У жніўні і верасні пракуроры правяралі сельскі гандаль у Гомельскай вобласці. Вынік — у 68 з 82 правераных сельмагах знайшлі парушэнні. Найчасцей гаворка ішла пра пратэрміноўку і гнілую пладова-агароднінную прадукцыю, піша «Салідарнасць».

Для нагляднасці прывядзём адзін з прыкладаў. У краме ў аграгарадку Ударнае Лельчыцкага раёна інспектары з пракуратуры выявілі ў продажы слівачнае масла, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся ў маі 2025-га. Усяго ў гандлёвай кропцы зафіксавалі 24 факты продажу пратэрмінаванай прадукцыі.

І як тут не ўспомніць нараду аб эфектыўнасці сістэмы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, што прайшла ў разгар пракурорскай праверкі.

Тую самую, дзе прагучалі словы, якія прапаганда цяпер прыпамінае дарэчы і недарэчы. Лукашэнка тады «выказаў клопат» пра пажылых вяскоўцаў, якія «калісьці стваралі краіну»:

— Вось, зыходзячы з гэтага, вы павінны выпрацаваць сістэму абслугоўвання людзей. У вас тэрмін — 1 студзеня. І не дай бог, каб памочнікі і ўпаўнаважаныя ўбачылі хоць адну вёсачку, дзе «баба Дуня» не атрымала тое, на што яна ўсё жыццё працавала.

Пры гэтым прыстарэлы кіраўнік перасцярог чыноўнікаў ад празмернага ўкаранення інавацый у сферы сельскага гандлю, якія, на яго думку, могуць быць занадта складанымі для пенсіянераў:

— Ну так, «баба Дуня» сядзіць і тыкае ў айфон…

Як паказала пракурорская праверка, умоўнай бабе Дуне ў сельскай краме сапраўды не да айфона. Тут бы апошняе здароўе не згубіць на «выстаяных» прадуктах. Вось яна, цана ручнога кіравання — у дадзеным выпадку гандлем. Той выпадак, калі ў сямі нянек дзіцё з харчовым атручваннем.

І, як бачым, сітуацыю не ратуюць нават пракуроры, яны толькі высвечваюць усю глыбіню праблемы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках