7 снежня 2025, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: FPV-дрон знішчыў расійскі КАМАЗ у Курахаве

1
Відэафакт: FPV-дрон знішчыў расійскі КАМАЗ у Курахаве

Kill-зона для акупантаў пашырана.

Украінскія вайскоўцы паспяхова знішчылі варожы КАМАЗ у Курахаве з дапамогай FPV-дрона. Беспілотнік пераадолеў больш за 40 км і абышоў сродкі РЭБ праціўніка.

Пра гэта паведамляе прэс-служба падраздзялення беспілотных сістэм 7-га корпуса ДШВ.

Падраздзяленне беспілотных сістэм 7-га корпуса хуткага рэагавання ДШВ — SKY STRIKE Unit — з дапамогай FPV трапіла ў Курахава і знішчыла варожы вайсковы КАМАЗ.

Згодна з паведамленнем, дронары здолелі пераадолець больш за 40 км і абысці дзеянне варожых сродкаў РЭБ.

«Абаронцы Пакроўска пашыраюць kill-зону для акупантаў. Паражаем ворага не толькі на подступах да Пакроўска, але і ў глыбокім тыле», — адзначылі ў 7-м корпусе ДШВ.

Таксама абаронцы Пакроўска распавялі, што цяпер у іх паласе адказнасці радыус пастаяннай kill-зоны для акупантаў складае 15–20 км.

«Штодня абаронцы Пакроўска наносяць па расіянах да 300 удараў толькі з дапамогай «скідаў», FPV і «бомбераў», — дадалі вайскоўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках