11 лiстапада 2025, aўторак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ рыхтуе правакацыі з украінскімі палоннымі ў Беларусі

2
РФ рыхтуе правакацыі з украінскімі палоннымі ў Беларусі
ілюстрацыйнае фота

Зяленскі раскрыў дэталі.

Расіяне рыхтуюць серыю правакацый з украінскімі палоннымі ў Беларусі: будуць прымушаць іх запісваць відэазвароты да бацькоў са скаргамі на нібыта «бяздзеянне» ўкраінскага боку.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на сустрэчы з журналістамі 8 кастрычніка.

«Складаныя перамовы па спісах вядзе Рустэм Умераў з Уладзімірам Мядзінскім. Нам зразумела з дадзеных Службы знешняй разведкі Украіны, што хочуць рабіць расіяне. Яны хочуць напаўняць спісы ўкраінцамі толькі са свайго боку, нягледзячы на наш запыт», - заявіў Зяленскі.

Ён таксама дадаў, што расіяне хочуць прывозіць некаторых палонных у Беларусь, прымушаць іх запісваць відэазвароты да бацькоў, нібыта ўкраінская ўлада не забірае сваіх грамадзян.

«Гатуюцца такія расійскія правакацыі. Гэта проста спроба ціску на нас. Але мы робім усё, каб былі рэалізаваныя ўсе папярэднія дамоўленасці аб абменах, а гаворка ішла пра розныя этапы абменаў. Працуем, каб вярнуць усіх нашых людзей дадому», - дадаў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках