Украінцы знішчылі на Данбасе намангаленага «дынозаўра» арміі РФ
2- 9.10.2025, 12:09
- 6,948
Відэафакт.
У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім украінскі дрон здымае знішчаны танк Т-62 з ахоўным «мангалам».
Як паведамляе Цензор.НЕТ, танк, масавая вытворчасць якога пачалася ў 1962 годзе, быў спалены ў данецкіх стэпах.
«Яшчэ адзін знішчаны «дынозаўр» на фоне тэрыконаў - расійскі танк Т-62 у «намангаленым» варыянце, які, здаецца, становіцца асноўным баявым танкам арміі Пуціна. Пачакайце, а як жа Т-14 «Армата» і Т-90М «Прарыў»?» - каментуе відэа аўтар публікацыі.