Rzeczpospolita: Польшча ў любы момант можа закрыць мяжу з Беларуссю
22- 9.10.2025, 20:21
- 31,204
Варшава выстаўляе перад Мінскам канкрэтныя ўмовы.
Мяжа Польшчы з Беларуссю адкрытая ўмоўна і можа быць закрытая ў любы момант, піша выданне Rzeczpospolita са спасылкай на крыніцы сярод польскіх чыноўнікаў. Ёсць і варыянт, пры якім могуць адкрыцца іншыя памежныя пераходы.
Паводле звестак крыніц выдання, польска-беларуская мяжа была адкрытая ўмоўна і ў любы момант можа быць зноў закрытая. Звяртаецца ўвага і на паведамленне амбасады Польшчы ў Мінску, якая яшчэ 26 верасня звярнулася да грамадзян Польшчы, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, з просьбай неадкладна выехаць.
Субяседнікі выдання нагадалі ўжо вядомыя патрабаванні Польшчы да Беларусі, якія звязаныя з сітуацыяй на мяжы. Гэта вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута (пасля прысуду яму быў закрыты пункт пропуску «Баброўнікі»), супрацоўніцтва ў расследаванні забойства на мяжы польскага салдата Мацэвуша Сітэка, а таксама спыненне міграцыйнага крызісу.
«Беларусы ведаюць спіс нашых прыярытэтаў, але, на жаль, ні ў адной з гэтых сфер дагэтуль не адбылося прагрэсу», — паведаміла крыніца ў ўрадзе.