7 снежня 2025, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шэрагах Узброеных Сіл Украіны з'явіцца яшчэ адзін від войскаў

У шэрагах Узброеных Сіл Украіны з'явіцца яшчэ адзін від войскаў

Парламентарыі падтрымалі законапраект.

Вярхоўная Рада падтрымала ў першым чытанні законапраект №12349, які прадугледжвае стварэнне Кіберсіл у шэрагах Узброеных Сіл Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскага парламента ў Telegram.

Вядома, што «за» прагаласавалі 255 нардэпаў, паведаміў нардэп Яраслаў Жалезняк.

Законапраект аб стварэнні Кіберсіл

У тлумачальнай запісцы да законапраекта адзначаецца, што прадугледжваецца стварэнне вайсковай і тэхнічнай арганізацыйнай структуры ў складзе Узброеных Сіл Украіны паводле стандартаў НАТА, якая будзе адказваць за кіберабарону Украіны, абарону яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ў кіберпрасторы.

Задачы Кіберсіл

Першачарговай задачай Кіберсіл Украіны будзе падрыхтоўка і правядзенне ваенных мерапрыемстваў па кіберабароне дзяржавы, абарона суверэнітэту і недатыкальнасці Украіны ў кіберпрасторы або з яе выкарыстаннем.

Заўважым, што кібервойскі існуюць у больш як 40 краінах свету, і гэта з'яўляецца часткай глабальнай тэндэнцыі па ўмацаванні кіберабароны.

Паводле слоў міністра абароны Дзяніса Шмыгаля, у межах дзейнасці Кіберсіл прадугледжваецца ваеннае супрацоўніцтва з НАТА і іншымі партнёрамі для супрацьдзеяння агульным пагрозам у кіберпрасторы.

Важна, што Кіберсілы таксама змогуць прыцягваць у свой склад грамадзянскіх асоб, якія не будуць набываць статус вайскоўца і будуць выконваць задачы ў адпаведнасці з заключаным кантрактам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках