Беларускі банк папярэдзіў кліентаў пра праблемы ў Расіі
- 9.10.2025, 14:20
- 3,984
Абмежаванні пачаліся з 6 кастрычніка.
«Сбер Банк (Беларусь)» папярэдзіў кліентаў, што ў іх могуць узнікнуць цяжкасці з атрыманнем СМС на тэрыторыі Расіі. Прычына — уведзеныя абмежаванні па роўмінгу ў гэтай суседняй краіне.
«Сбер Банк (Беларусь)» нагадаў кліентам «аб увядзенні з боку дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі абмежаванняў з 6 кастрычніка 2025 года».
«Яны ўключаюць абавязковую 24-гадзінную блакіроўку паслуг перадачы дадзеных і СМС для ўсіх абанентаў у роўмінгу, якія ўпершыню рэгіструюцца ў сетках расійскіх аператараў сувязі. У сувязі з гэтым могуць быць затрымкі ў дастаўцы СМС для кліентаў банка, якія знаходзяцца ў роўмінгу на тэрыторыі РФ», — удакладняе банк.
Нагадаем, расійскія аператары сувязі з 6 кастрычніка ўвялі абавязковую 24-гадзінную блакіроўку паслуг перадачы дадзеных і СМС для ўсіх абанентаў у роўмінгу, якія рэгіструюцца ў іх сетках. Пры гэтым гэтыя абмежаванні не закранаюць званкі.
Аператар A1 тлумачыў, што блакіроўка аўтаматычна прымяняецца з моманту першай рэгістрацыі ў сетцы расійскіх аператараў і дзейнічае на працягу 24 гадзін, пасля чаго здымаецца.