7 снежня 2025, Нядзеля, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін выбачыўся перад Аліевым

14
Пуцін выбачыўся перад Аліевым

Кіраўнік РФ прызнаў адказнасць за збіты над Грозным самалёт AZAL.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым у чацвер фактычна прызнаў адказнасць Расіі за крушэнне лайнера авіякампаніі AZAL, якое адбылося ў снежні мінулага года. Ён заявіў, што «трагедыя з самалётам адбылася ў небе над Расіяй», назваўшы адной з прычын авіякатастрофы ўкраінскія беспілотнікі, якія знаходзіліся ў небе, перадае «РІА Навіны».

Паводле слоў расійскага прэзідэнта, у дзень трагедыі тры ўкраінскія беспілотнікі ўварваліся на тэрыторыю РФ, і дзве ракеты, выпушчаныя расійскімі сіламі ППА, выбухнулі ў некалькіх метрах ад самалёта, у якім знаходзіліся 62 пасажыры і пяць членаў экіпажа, а «не паразілі яго наўпрост». Лайнер быў закрануты «хутчэй за ўсё, абломкамі, а не паражальнымі баявымі элементамі», паведаміў Пуцін.

Таксама Пуцін нагадаў Аліеву, што ўжо прасіў у яго прабачэння за тое, што трагедыя адбылася ў расійскім небе. Ён выказаў спачуванні сем’ям загінулых пры крушэнні лайнера, які быў падбіты ў небе над Грозным і пасля зваліўся на тэрыторыі Казахстана. Экіпажу азербайджанскага лайнера «было прапанавана здзейсніць пасадку ў Махачкале», заявіў Пуцін, аднак, паводле яго слоў, лётчыкі вырашылі ісці ў аэрапорт базавання.

Расія дасць прававую ацэнку дзеянням усіх службовых асоб у сувязі з крушэннем самалёта AZAL, падкрэсліў прэзідэнт РФ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках