Першы снег у Беларусі не за гарамі
3- 9.10.2025, 15:47
- 8,524
Прагноз надвор’я.
Першая частка восені выдалася сухай. Але хутка ўсё зменіцца. На бліжэйшы тыдзень Белгідрамет прагназуе ападкі. Даведаліся, ці выпадзе першы снег.
У пятніцу, 10 кастрычніка, дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны, прычым уначы, раніцай і ўдзень. Месцамі прагназуецца моцны вецер, яго парывы могуць дасягаць 15–18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад +3 да +8°C, на паўднёва-ўсходзе крыху цяплей. Удзень будзе максімум +15°C.
У суботу, 11 кастрычніка, сітуацыя не зменіцца — на вуліцы будзе мокра. Зноў жа — дажджы чакаюцца па ўсёй краіне. На тэрмометры будуць тыя ж тэмпературныя значэнні, што і днём раней.
Ападкі магчымыя і ў нядзелю, 12 кастрычніка. На шчасце, кароткачасовыя і толькі месцамі. Праўда, месцамі дождж можа моцна праліцца. Магчыма і ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с.
У панядзелак, 13 кастрычніка, надвор’е не палепшыцца. Карацей: дождж, вецер і тэмпература ніжэй за норму.
Найцікавейшае — 13–15 кастрычніка не выключаныя замаразкі, а таксама мокры снег.