7 снежня 2025, Нядзеля, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам у Польшчы прыходзяць фальшывыя лісты

2
Беларусам у Польшчы прыходзяць фальшывыя лісты
ілюстрацыйнае фота

Нібыта ад украінскіх праваабаронцаў.

Беларускім актывістам у Польшчы прыходзяць лісты нібыта ад імя ўкраінскай праваабарончай арганізацыі ZMINA. Пра фальшывае рассыланне паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У лістах беларусаў просяць дасылаць інфармацыю пра фігурантаў «справы Гаюна», а таксама па іншых справах, звязаных з падтрымкай Украіны. Усе лісты падпісаныя імем нібыта супрацоўніка арганізацыі Мікалая Аксынюка і адпраўленыя з паштовага адраса oksynukmykola@protonmail.

Цэнтр правоў чалавека ZMINA паведаміў беларускім праваабаронцам, што ў іх няма такога супрацоўніка і такога адраса электроннай пошты. Усе лісты ад арганізацыі ZMINA прыходзяць толькі з адраса, які заканчваецца на @zmina.uа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках