Трамп назваў месца канчатковага пагаднення адносна Газы
- 9.10.2025, 20:09
- 2,028
Прэзідэнт ЗША абвясціў пра паездку ў Егіпет.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа накіравацца ў Егіпет, каб падпісаць пагадненне аб спыненні вайны ў сектары Газы. Пра гэта кіраўнік дзяржавы абвясціў на пасяджэнні Кабінета Міністраў, перадае NBC.
«Я збіраюся паспрабаваць паехаць туды. Мы пастараемся трапіць туды, і цяпер мы працуем над тэрмінамі, над дакладнымі датамі. Мы паедзем у Егіпет, дзе ў нас адбудзецца падпісанне, дадатковае падпісанне, у нас ужо было адно падпісанне», — сказаў ён.