9 лiстапада 2025, Нядзеля, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску здаюць двухпакаёўку за $120 у месяц

2
У Мінску здаюць двухпакаёўку за $120 у месяц

«Выгадная» прапанова шмат каго абурыла.

Нядаўна карыстальнік Threads падзяліўся скрыншотам аб’явы з тарговай пляцоўкі пра здачу двухпакаёвай кватэры ў Мінску за 120 долараў у месяц, якая выклікала буру абмеркаванняў, заўважыла «Мінская праўда».

Цана і праўда вабная — за паўнавартасную двухпакаёўку ў беларускай сталіцы, дзе сярэдняя арэнда такога жылля вагаецца ад 400 да 600 долараў. Аднак каментатары ў сацсетках аднадушна абураюцца, і на тое ёсць вагомыя прычыны.

Галоўны падвох хаваецца ў умовах арэнды. Кватэра здаецца выключна на буднія дні — з панядзелка па пятніцу. Выходныя ж, паводле слоў арэндадаўцы, будуць зайняты рамонтам.

«Здаецца толькі на буднія дні, у выходныя будзе рабіцца рамонт», — гаворыцца ў тэксце аб’явы.

Гэта значыць, арэндар зможа карыстацца жыллём толькі пяць дзён на тыдзень, а на ўік-энд давядзецца шукаць альтэрнатыву. Такая схема відавочна не для тых, хто шукае паўнавартаснае жыллё.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Арэнда магчымая толькі для аднаго чалавека.

«Здаецца толькі аднаму чалавеку, каб у кватэры было менш рэчаў», — удакладняецца ў апісанні. Пары або сем’і — пад забаронай, а мінімум багажу становіцца абавязковай умовай. Да таго ж кватэра «галая» — без якой-кольвек аддзелкі: ні мэблі, ні тэхнікі, ні нават базавага рамонту. Арэндару давядзецца ўкладаць сілы і сродкі, каб зрабіць прастору прыдатнай для жыцця.

Рэакцыя карыстальнікаў прадказальная: ад саркастычных жартаў да абвінавачанняў.

«Калі каго цікавіць, здам пакой у падвале. 200 долараў. Ёсць усе зручнасці: спраўная лямпачка, на падлозе паддон (можаце раскласці свае рэчы і спаць). Зручны выхад на вуліцу. Студэнтам і з хатнімі жывёламі прашу не турбаваць», — піша адзін з каментатараў.

Іншыя падазраюць, што аб’ява можа быць падстаўной, каб прыцягнуць увагу або сабраць кантакты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках