Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі ўладкаваўся на працу ў Microsoft
8- 9.10.2025, 22:37
- 8,384
У якасці старэйшага дарадцы.
Амерыканскі тэхналагічны гігант Microsoft наняў былога брытанскага прэм’ер-міністра ад Кансерватыўнай партыі Рышы Сунака на пасаду дарадцы.
Пра гэта паведамляе PA Media.
Сунак будзе працаваць у Microsoft на пасадзе старэйшага дарадцы з няпоўнай занятасцю і кансультаваць кампанію па «макраэканамічных і геапалітычных тэндэнцыях», а таксама выступаць ад яе імя на мерапрыемствах.
Каб пазбегнуць канфлікту інтарэсаў, яму забаронена кансультаваць Microsoft па пытаннях брытанскай палітыкі, а таксама займацца лабізмам і выкарыстоўваць свае сувязі ў палітычных колах.
Таксама Сунак будзе пералічваць увесь заробак ад Microsoft дабрачыннай арганізацыі The Richmond Project, якую ён заснаваў разам з жонкай Акшатай Мурці для развіцця матэматычных навыкаў у дзяцей.
Акрамя працы ў Microsoft, брытанскі экс-прэм’ер працуе ў стартапе штучнага інтэлекту Anthropic з Сан-Францыска і інвестыцыйным банку Goldman Sachs, дзе раней працаваў у 2001–2004 гадах.
Рышы Сунак узначальваў урад Вялікабрытаніі з кастрычніка 2022 года да ліпеня 2024 года, калі яго партыя прайграла ўсеагульныя выбары.