Над бельгійскай АЭС з’явіліся невядомыя дроны
2- 10.11.2025, 8:57
- 1,956
Зафіксавалі тры БПЛА.
Увечары 9 лістапада над атамнай электрастанцыяй Доэл у Бельгіі заўважылі тры невядомыя беспілотнікі. З кастрычніка ў краіне неаднаразова фіксавалі палёты беспілотнікаў над вайсковымі базамі і аэрапортамі.
Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Паводле прадстаўніка энергетычнай кампаніі Engie, пралёт дронаў не паўплываў на працу станцыі, усе сістэмы працуюць у штатным рэжыме.
З кастрычніка ў краіне неаднаразова фіксавалі палёты беспілотнікаў над вайсковымі базамі і аэрапортамі, з-за чаго часова прыпыняліся авіярэйсы. 5 лістапада ўрад Бельгіі правёў тэрміновае пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі, на якім прыняў рашэнне ўзмацніць Нацыянальны цэнтр паветранай бяспекі (NASC) і разгледзець дадатковыя меры супрацьдзеяння дронам.