7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін хоча завезці ў Расію сотні тысяч працаўнікоў з Індыі

20
Пуцін хоча завезці ў Расію сотні тысяч працаўнікоў з Індыі

Крэмль збіраецца кампенсаваць дэмаграфічную катастрофу за кошт мігрантаў.

Расія збіраецца заключыць пагадненне аб мабільнасці працоўнай сілы з Індыяй, якое дазволіць прыцягнуць больш грамадзян рэспублікі ў якасці працоўных мігрантаў, паведамляе The Economic Times. Дакумент будзе падпісаны на саміце ў Нью-Дэлі ў снежні, куды павінен прыехаць прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Расія імкнецца закрыць дэфіцыт кадраў за кошт замежнікаў на фоне скарачэння колькасці ўласнага насельніцтва. Паводле крыніц выдання, пераважна індыйцаў наймаюць у такія сектары, як будаўніцтва і тэкстыльная прамысловасць, аднак растучы попыт на кваліфікаваных работнікаў у галіне машынабудавання і электронікі адкрывае новыя магчымасці для міграцыі.

На мінулым тыдні міністры працы абедзвюх краін Мансух Мандавія і Антон Кацякоў абмеркавалі ў Досе пытанні прыцягнення індыйскай працоўнай сілы ў РФ. У 2025 годзе на такіх працоўных мігрантаў выдзелена 71,8 месца з агульнай квоты па замежных спецыялістах у 234,9 тысячы чалавек. «Індыйская дыяспара, якая расце, можа стаць апорай індыйска-расійскага партнёрства ў бліжэйшыя гады», — заявіў выданню неназваны эксперт па Расіі.

Паводле статыстыкі ФСБ, за апошнія пяць гадоў грамадзяне Індыі сталі ў 22 разы часцей прыязджаць у Расію з мэтай працаўладкавання. Калі ў 2020 годзе такіх уездаў было 813, то ў 2025-м — больш за 17,7 тысячы. Асноўныя рэгіёны, куды накіроўваюцца грамадзяне Індыі: Масква, Санкт-Пецярбург, а таксама Саратаўская, Ульянаўская і Растоўская вобласці. Найбольшая патрэба ў замежных кадрах назіраецца ў будаўнічым сектары, прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Аперацыйны дырэктар дэвелаперскай кампаніі «Самолет» Аляксей Акіндзінаў адзначаў, што «вялізны плюс» індыйцаў у тым, што яны не могуць змяніць наймальніка, калі ўжо падпісалі дагавор, а таксама ў ніжэйшых патрабаваннях да заработнай платы ў параўнанні з грамадзянамі краін Цэнтральнай Азіі. Пры гэтым Акіндзінаў прызнаваў, што пакуль гэта «не супер паспяховы кейс», у тым ліку з-за няведання індыйцамі рускай мовы.

Прэзідэнт кампаніі X5 (сеткі «Пятерочка», «Перекресток», «Чижик») Кацярына Лабачова казала, што рытэйлер працаўладкоўвае індыйцаў у размеркавальныя цэнтры. Аднак яна таксама падкрэслівала, што ў працы з гэтымі грамадзянамі «ёсць шмат нюансаў», у тым ліку «базавыя моўныя і культурныя адрозненні», таму пакуль такі найм вядзецца ў тэставым рэжыме.

У чэрвені ў Расійскім саюзе прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў прапанавалі адкрываць у Індыі ўстановы сярэдняй прафесійнай адукацыі, каб непасрэдна там рыхтаваць работнікаў для РФ. Ідэю падтрымаў міністр асветы Сяргей Краўцоў і паабяцаў прапрацаваць яе рэалізацыю разам з МЗС.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках