7 снежня 2025, Нядзеля, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль па ўсёй Украіне адключаюць святло

5
Амаль па ўсёй Украіне адключаюць святло

Удары РФ прывялі да новых пашкоджанняў энергааб’ектаў у некалькіх абласцях.

У панядзелак, 10 лістапада, графікі пагадзінных адключэнняў святла і графікі абмежавання магутнасці для прамысловых спажыўцоў дзейнічаюць з 00:00 да 23:59 у большасці абласцей Украіны.

Пра гэта паведаміла Міністэрства энергетыкі Украіны.

Удары РФ прывялі да новых пашкоджанняў энергааб’ектаў у некалькіх абласцях. Працягваюцца рамонтна-аднаўленчыя работы.

У Мінэнерга адзначылі, што актуальныя графікі размяшчаюцца на афіцыйных рэсурсах рэгіянальных аператараў сістэмы размеркавання.

Там заклікалі спажыўцоў рацыянальна карыстацца электраэнергіяй на працягу дня, асабліва раніцай і увечары, бо гэта дапамагае знізіць нагрузку на сістэму.

Чытайце таксама:

Чатыры прычыны. У ДТЭК растлумачылі, чаму на працягу дня графікі адключэнняў могуць змяняцца

У ноч на 8 лістапада Расія атакавала энергетычную інфраструктуру Украіны 503 ударнымі беспілотнікамі і ракетамі розных тыпаў. Удары нанеслі па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры ў Кіеўскай, Кіраваградскай, Палтаўскай, Харкаўскай і Дняпрапятроўскай абласцях.

Кампанія Цэнтрэнерга паведаміла, што ў выніку начных удараў РФ дзве цеплаэлектрастанцыі — Зміеўская ў Харкаўскай вобласці і Трыпольская ў Кіеўскай вобласці — спынілі працу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках