На Прыпяці злавілі сома памерам з лодку
3- 10.11.2025, 13:12
- 8,962
Фотафакт.
Лістападаўская рыбалка на Прыпяці абярнулася для мінчука Паўла Варанцова сапраўднай прыгодай — і новым трафеем. Рыбак злавіў сома даўжынёй 2 метры 15 сантыметраў — большы, чым ягоная аднаместная надзімная лодка, піша Smartpress.by.
Беларускі рыбак даўно вядомы ў рыбацкай супольнасці дзякуючы сваім незвычайным уловам. У ліпені жонка Паўла, Кацярына, устанавіла рэдкі рыбацкі рэкорд. Яна выцягнула сома даўжынёй 2,25 метра, перасягнула дасягненне мужа, які два гады таму выцягнуў экзэмпляр на 10 сантыметраў меншы.