7 снежня 2025, Нядзеля, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: Меркель пакрыўдзілася, што я прызначыў сваёй намесніцай амерыканку

9
Столтэнберг: Меркель пакрыўдзілася, што я прызначыў сваёй намесніцай амерыканку

Былы генеральны сакратар НАТА апублікаваў свае мемуары.

Былы генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг у сваіх мемуарах On My Watch («У мой час») узгадаў, як тагачасную канцлерку Германіі Ангелу Меркель пакрыўдзіла ягонае рашэнне не прызначаць сваім намеснікам нямецкага кандыдата.

З мемуарамі азнаёмілася «Еўрапейская праўда».

Столтэнберг узгадвае, як летам 2016 года яму трэба было вырашыць, хто стане яго намеснікам на пасадзе генеральнага сакратара НАТА пасля адстаўкі Аляксандра Вершбоў.

Нямецкі бок прасоўваў кандыдатуру Марціна Эрдмана – кар'ернага дыпламата і пасла Германіі пры НАТА. ЗША ж вылучылі не менш кар'ерную дыпламатку і спецыялістку ў пытаннях раззбраення Роўз Гетэмюлер.

«Я правёў грунтоўныя сумоўі з абодвума кандыдатамі. Не было сумневаў, што абодва былі высокакваліфікаваныя, але Гетэмюлер займала ключавую пасаду ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, была эксперткай па Расіі і мела шырокія веды ў сферы кантролю над узбраеннямі. Я лічыў, што яна нам спатрэбіцца для ўмацавання дыялогу з расіянамі ў будучыні», – піша Столтэнберг.

Паводле яго слоў, неўзабаве пасля абвяшчэння пра прызначэнне Гетэмюлер ён выступаў на саміце ЕС, дзе Меркель ставілася да яго дэманстратыўна халаднавата.

«Я вельмі расчараваная ў табе, Енс. Ты ўлічваў толькі інтарэсы амерыканцаў. Нельга дазваляць ЗША вырашаць усё ў НАТА», – цытуе ён словы тадышняй нямецкай канцлеркі.

У той жа час, піша Столтэнберг, крыху пазней, на саміце Альянсу ў Варшаве ў тым жа 2016 годзе Меркель дала зразумець, што яе абурэнне засталося ў мінулым.

«Калі я не згодная, я не згодная. І я не згодная з прызначэннем намесніка генеральнага сакратара. Але ты мусіш ведаць, Енс, што я не трымаю зла. Для мяне гэтае пытанне ў мінулым. Фініта!» – гаворыцца ў кнізе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках