7 снежня 2025, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коулем

Кіраўнік МЗС Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коулем
Джон Коул

Кястуціс Будрыс заклікаў спецыяльнага пасланніка ЗША па справах Беларусі ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.

10 лістапада міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у Вашынгтоне сустрэўся з нядаўна прызначаным спецыяльным пасланнікам ЗША па справах Беларусі Джонам Коулем. Пра вынікі гэтай сустрэчы паведаміла прэс-служба літоўскага МЗС.

Падчас сустрэчы Кястуціс Будрыс адзначыў, што, нягледзячы на меры, прынятыя Літвой і міжнароднай супольнасцю, беларускі рэжым працягвае гібрыдныя атакі супраць Літвы, чым стварае пагрозу бяспецы міжнароднай авіяцыі і павышае напружанасць у рэгіёне. Таму, паводле слоў міністра, неабходна ўзмацняць ціск на рэжым і пашыраць санкцыі.

Таксама Будрыс паведаміў амерыканскаму дыпламату пра тое, што працягваюцца парушэнні паветранай прасторы метэаралагічнымі шарамі і патокі нелегальнай міграцыі, падкрэсліўшы, што дзеянні Беларусі маюць наўмысны і варожы характар. Ён таксама падзякаваў ЗША за падтрымку і салідарнасць у сітуацыі з гібрыднымі атакамі з боку Беларусі.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі ролю Беларусі ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках