Названыя найлепшыя для жыцця гарады свету
10- 11.11.2025, 1:00
- 9,744
Першае месца заняў Лондан.
Кансалтынгавая кампанія Resonance Consultancy адзінаццаты раз запар назвала Лондан найлепшым горадам свету для жыцця. Пра гэта гаворыцца на іх сайце.
Спецыялісты кампаніі апісалі гэты горад як «сталіцу сталіц», у якой вельмі камфортна жыць. На другім месцы апынуўся Нью-Ёрк, а трэцюю пазіцыю заняў Парыж. У дзясятку лідараў таксама трапілі Токіа, Мадрыд, Сінгапур, Рым, Дубай, Берлін і Барселона.