13 снежня 2025, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі папулярныя прыправы з Ліды

2
У Беларусі забаранілі папулярныя прыправы з Ліды

Там выявілі цвіль і кішачную палачку.

З 12 лістапада Дзяржстандарт Беларусі ўвёў забарону на продаж двух відаў спецый – молатага чырвонага перцу і молатага карыяндра, вырабленых ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты». Прычына – сур'ёзныя парушэнні па паказчыках мікрабіялагічнай бяспекі.

Галоўная дзяржаўная інспекцыя па наглядзе за выкананнем тэхнічных рэгламентаў выдала прадпісанне, на падставе якога з заўтрашняга дня ўступае ў сілу забарона на абарачэнне двух партый прадукцыі. Ідзе гаворка пра:

- молаты чырвоны перац (рэгістрацыйны нумар ОП-25-1148);

- молаты карыяндр (рэгістрацыйны нумар ОП-25-1149).

Якія парушэнні выявілі?

Абедзве прыправы не адпавядаюць патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы харчовай прадукцыі». У іх узорах спецыялісты выявілі грубыя адхіленні па мікрабіялагічных паказчыках, а менавіта:

- молаты перац:

- агульная колькасць мезафільных аэробных і факультатыўна-анаэробных мікраарганізмаў (КМАФАнМ) перавышае норму ў 48 разоў: 2,4×10⁷ КОЕ/г пры дапушчальных 5×10⁵ КОЕ/г;

- выяўлены каліформы — бактэрыі групы кішачнай палачкі — у 0,01 г прадукту, што цалкам забаронена.

молаты карыяндр:

- колькасць цвілі перавысіла дапушчальны ўзровень у 25 разоў: 2,5×10⁴ КОЕ/г пры норме 1×10³ КОЕ/г;

- таксама зафіксавана наяўнасць бактэрый групы кішачнай палачкі.

Кішачная палачка (Escherichia coli) — гэта група бактэрый, большасць з якіх бяспечныя, але некаторыя штамы (напрыклад, E. coli O157:H7) могуць быць надзвычай небяспечнымі. Патагенныя формы трапляюць у арганізм праз забруджаную ваду, дрэнна прасмажанае мяса або немытую гародніну. Яны здольныя выклікаць вострую дыярэю, болі ў жываце, ваніты, а ў цяжкіх выпадках — гемалітыка-ўрэмічны сіндром, які можа прывесці да нырачнай недастатковасці і смяротнага зыходу.

Міністэрства аховы здароўя забараніла расійскія салодкасці

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла 10 лістапада, што ўстанавіла часовую забарону на ўвоз, рэалізацыю, захоўванне прадукцыі найбуйнейшага расійскага вытворцы маршмеллоу. Справа ў тым, што ў салодкасцях гэтай фабрыкі выявілі фарбавальнік, пра які не паведамілі на ўпакоўцы.

Ідзе гаворка пра ТАА «Канфектум». У яго маршмеллоу з водарам клубніцы для харчавання дзяцей школьнага ўзросту ад 6 гадоў і старэй спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы знайшлі незадэклараваны фарбавальнік азарубін (E122).

Пры трапленні ў арганізм фарбавальнікі могуць прывесці да алергічных рэакцый, астмы, праблем са страўнікава-кішачным трактам, захворванняў скуры, асабліва ў дзяцей. Таму пра такія рэчывы важна паведамляць на ўпакоўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках