У Беларусі ўводзяць шакавальныя змены па крэдытах
5- 11.11.2025, 11:50
- 10,054
Стаўкі перасягаюць псіхалагічны парог.
Банкі ўводзяць навацыі, якія датычацца крэдытаў. Напрыклад, у «Белгазпромбанку» стаўкі па спажывецкім крэдыце перавысілі адзнаку ў 20%, паведамляе «Зеркало».
«Прыорбанк» 3 снежня прыпыніць магчымасць здзяйсняць плацяжы па рэквізітах і пераказ грошай з крэдытнай карткі на іншы «пластык» — як на ўласны, так і на карткі іншых людзей. «Плата за зняцце наяўных з крэдытных картак у банкаматах і касах «Прыорбанка» складзе 3% (мінімум — 5 рублёў)», — паведамляе фінустанова.
У «Белгазпромбанку» стаўка па спажывецкім крэдыце «Энергичный» павялічылася на 3,8 працэнтнага пункта — да 22,9% гадавых, піша Myfin.by. Да гэтага стаўкі вышэй за 20% па такіх крэдытах павысілі «Статусбанк», «МТБанк», «Паритетбанк», «Банк Решение».
У «Банку РРБ» максімальны тэрмін выдачы спажывецкага крэдыту «Родныя рэчы» для пакупкі тавараў айчыннай вытворчасці скараціўся з чатырох да трох гадоў.