«Мамай клянуся: асабіста застрэлю кожнага»
11- 11.11.2025, 11:55
- 15,352
Відэа з пагрозамі камандзіра паказала, чаму ў арміі РФ так шмат «прапалых без вестак».
Расійскі захопнік, камандзір аднаго з падраздзяленняў 218-га танкавага палка (в/ч 82588) сухапутных войскаў Узброеных Сіл РФ, пагражаў сваім падначаленым «абнуленнем». Ён кляўся, што асабіста застрэліць тых, хто адмовіцца ўдзельнічаць у штурмах у вайне супраць Украіны.
Такое эмацыйнае «папярэджанне» адзін з расіян зняў на камеру. Фрагментам відэа падзяліўся Telegram-канал праекта «Хачу знайсці».
Пасля шчырага прызнання расійскага вайскоўца становіцца зразумела, чаму ў ворага так шмат салдат, якія прапалі без вестак.
«Слухайце каманды. Будзеце адмаўляцца ад сваіх задач — я вам мамай сваёй клянуся, дзецьмі сваімі клянуся: я асабіста застрэлю цябе! Кожнага аформлю як без вестак (прапалага. — Рэд.) і застрэлю. У мяне ёсць дазвол (ад камандавання), і мне — пафіг», — амаль крыкам звяртаўся камандзір да акупантаў. Падначаленых ён называў «тварамі еб****ымі».
У праекце «Хачу знайсці» адзначылі: расіяне з гэтага падраздзялення, як і многія іншыя, выдатна разумеюць, што іх адпраўляюць у так званыя мясныя штурмы, адкуль амаль ніхто не вяртаецца жывым. Гэтыя атакі праводзяцца без падрыхтоўкі і разведкі, без падтрымкі артылерыі і тэхнікі. У выпадку раненняў эвакуацыі не будзе.
Вядома, многія адмаўляюцца ісці на пэўную гібель, тым больш калі камандзір, які пасылае іх наперад, сам знаходзіцца ў сухім і бяспечным бліндажы далёка ад пярэдняга краю.

Нярэдка ў такіх выпадках «матывацыя» салдат Узброеных Сіл РФ дасягаецца іншымі метадамі: катаваннямі, «ямамі» і нават «абнуленнем». Целы пакараных смерцю акупантаў часта закапваюць або падрываюць і афармляюць афіцыйныя дакументы пра «прапажу» забітага.
Камандзіры выдатна разумеюць, што расійскія праваахоўныя органы не будуць нікога шукаць і абмяжуюцца фармальнымі адпіскамі.
«Абнуленне» непакорлівых становіцца бескампраміснай прычынай для іншых расійскіх салдат выконваць бессэнсоўныя загады.