8 снежня 2025, панядзелак, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Санкт-Пецярбургу знік інтэрнэт

12
У Санкт-Пецярбургу знік інтэрнэт

Атрымаецца адкрыць толькі сайты і прыкладанні з «белага спісу» ўладаў РФ.

У расійскім Санкт-Пецярбургу ўдзень 11 лістапада заглушылі інтэрнэт, вынікае з дадзеных маніторынгавага сэрвісу Downdetector. Колькасць скаргаў карыстальнікаў пачала рэзка расці апоўдні, а пік збояў прыйшоўся на 13:30 па маскоўскім часе. Усяго за суткі на 15:30 у Downdetector зафіксавана амаль 2,8 тысячы скаргаў. Жыхары горада паведамляюць пра непрацуючыя мэсэнджары, сістэму «Госключ», сацсеткі і пра агульны збой мабільнага інтэрнэту. «Фонтанка» са спасылкай на мясцовых жыхароў піша, што атрымаецца адкрыць толькі сайты і прыкладанні з так званага «белага спісу», дазволенага ўладамі.

У Т2 выданню паведамілі, што «адключэнні былі звязаныя з мерамі бяспекі» і сувязь ужо адноўлена. Пецярбуржцы распавялі «Асцярожна, навіны», што інтэрнэт «рухнуў» каля другой гадзіны дня практычна ва ўсім горадзе. Аднак, паводле іх слоў, апавяшчэнняў аб пагрозе беспілотнікаў не было. Некаторыя гараджане не могуць скарыстацца прыкладаннямі банкаў і адправіць SMS. Ўсплёск скаргаў на адсутнасць інтэрнэту ў Пецярбургу таксама фіксуецца ў сэрвісе «Сбой.рф».

Раней стала вядома, што ў Ульянаўскай вобласці РФ адключэнне мабільнага інтэрнэту стала бестэрміновым і будзе дзейнічаць да канца вайны супраць Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках