8 снежня 2025, панядзелак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія марскія пяхотынцы на Дняпры спалілі дзве лодкі з акупантамі

Украінскія марскія пяхотынцы на Дняпры спалілі дзве лодкі з акупантамі

З'явіліся падрабязнасці аперацыі.

10 лістапада стала вядома, што марскія пяхотынцы 1-га батальёна 40-й Асобнай брыгады берагавой абароны здолелі абараніць астравы дэльты Дняпра ад захопу расійскімі вайскоўцамі. Падрабязнасці аперацыі распавялі байцы «Кары», «Барс» і «Воран».

Відэа аперацыі і справаздачы вайскоўцаў апублікавалі на старонцы 40-й ОБрБО ў Facebook.

«Супраціўнік спланаваў пашырэнне плацдарма ў дэльце ракі Дняпра, супраціўнік быў знішчаны. На відэа можам бачыць працу нашых Mavic FPV. Праводзім выведку, знішчаем ворага на лодках і пасля высадкі на востраў. Была адна лодка — дзве высадкі і адна лодка, якую прыслалі для эвакуацыі. На нашым востраве супраціўнік пратрымаўся каля 4 гадзін», — распавёў «Кары».

Прычына перамогі — перавага ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Дзякуючы нашым дронам і высокай кваліфікацыі пілотаў мы не далі супраціўніку замацавацца на гэтых двух астравах», — падкрэсліў «Воран».

Прычына паразы акупантаў — слабасць, хаатычная тактыка і дэмарралізаванасць.

«Бачым, што ў супраціўніка ёсць праблемы з фізпадрыхтоўкай: калі яму ўначы ўжо хочацца спаць, мы робім па ім скіды. Акупантаў прымушала «браць нізкі старт», бегчы сярод чароту цяжка, расіянам даводзілася кідаць сваіх параненых, пакідаць аўтаматы. Яны так і заяўляюць, калі здаюцца: «Я ўсё выкінуў, я не прыйшоў сюды ваяваць, мяне прымусілі». Хаця ўсе яны кантрактнікі», — дадаў «Барс».

«Барс» адзначыў, што супраціўнік выкарыстоўвае прымітыўную тактыку: манеўруе на катэры, пакуль дазваляе шырыня пратокі, высаджваецца, адходзіць на 30 метраў і залягае, прыкрыўшыся плашч-палаткай.

«Яны прымаюць наркотыкі: мы знаходзім мноства шпрыцаў. Перахоплівалі перамовы, на якіх акупант скардзіцца, што яго параненую нагу есць пацук, а камандаванне раіць яму чакаць», — рэзюмаваў «Кары».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках