8 снежня 2025, панядзелак, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве перахапілі восем метэазондаў з цыгарэтамі і адзін дрон

8
У Літве перахапілі восем метэазондаў з цыгарэтамі і адзін дрон

У ноч на 11 лістапада.

У ноч на 11 лістапада літоўскія памежнікі перахапілі восем паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі і адзін дрон, якія ляцелі з Беларусі ў Літву. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Два выпадкі перахопу кантрабандных цыгарэт, што дастаўляліся па паветры, зафіксаваныя ў Шальчынінкайскім раёне, астатнія — у Варэнскім раёне. Да ўсіх грузаў былі прымацаваныя GPS-перадатчыкі, якія кантрабандысты выкарыстоўваюць для адсочвання месцазнаходжання сваіх пасылак. Па папярэдніх даных, усяго ў іх было больш за 13 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт.

Дрон, што заляцеў з Беларусі, памежнікі зафіксавалі ў Шальчынінкайскім раёне. Супрацоўнікі VSAT аператыўна выкарысталі наяўнае антыдроннае абсталяванне, парушылі кіраванне лятальным апаратам і прымусілі яго прызямліцца. Высветлілася, што гэта быў самаробны кантрабандысцкі дрон. Яго груз у цемры адразу выявіць не ўдалося, пошукі працягнуліся раніцай.

За незаконнае захоўванне і абарот підакцызных тавараў супрацоўнікі Памежнай службы Літвы праводзяць дасудовае расследаванне.

Як адзначае Служба аховы дзяржаўнай мяжы, усяго з пачатку года перахапілі 564 партыі цыгарэт, дастаўленых з Беларусі ў Літву паветранымі шарамі. Стандартны памер такой партыі — тры каробкі беларускіх цыгарэт, гэта значыць каля 1500 пачак, хоць трапляюцца і меншыя, і большыя грузы. Звычайна да іх прымацоўваюцца GPS-прылады.

Сёлета памежнікі таксама прызямлілі 52 кантрабандысцкія дроны, на якіх з Беларусі ў Літву дастаўляліся нелегальныя тытунёвыя вырабы. У мінулым годзе такіх дронаў было 54.

«У цэлым у 2025 годзе з дапамогай дронаў і паветраных шароў з суседняй краіны ў Літву было перапраўлена і канфіскавана больш за 1,3 мільёна пачак цыгарэт, а ўсяго сёлета затрымалі каля 4 мільёнаў пачак кантрабандных тытунёвых вырабаў», — паведамляе ведамства.

Акрамя таго, сёлета затрыманы 103 чалавекі, меркавана звязаныя з кантрабандай, што ажыццяўлялася па паветры (летась іх было 46).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках