13 снежня 2025, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе насамрэч знаходзіўся Пуцін амаль два месяцы пасля пачатку вайны

1
Стала вядома, дзе насамрэч знаходзіўся Пуцін амаль два месяцы пасля пачатку вайны

Дзед па-сапраўднаму бункерны.

Пераважную частку першых паўтара месяца пасля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварвання РФ ва Украіну расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін правёў у рэзідэнцыі на Валдаі. Менавіта там знятыя кадры нарадаў, якія нібыта праходзілі ў рэзідэнцыі ў Нава-Агарове.

Да такой высновы прыйшлі аўтары расследавання праекта «Сістэма» (расследавальніцкі праект «Настоящее Время» і «Радыё Свабода»), якое было апублікавана ў аўторак, 11 лістапада.

Журналісты высветлілі, што ў Пуціна ёсць тры аднолькавыя па інтэр’еры кабінеты — у Нава-Агарове, Сочах і на Валдаі.

Пасля 24 лютага 2022 года на працягу паўтара месяца дыктатара амаль не паказвалі па-за межамі яго афіцыйных рэзідэнцый — у Крэмлі і ў Нава-Агарове.

«Такое рэдкае з’яўленне Пуціна сярод старонніх людзей узняло новую хвалю канспіралагіі пра тое, што насамрэч ён хаваецца дзесьці ў сакрэтным бункеры», — піша «Радыё Свабода», адзначаючы, што ў сацсетках і ў украінскай публіцыстыцы да дыктатара «прыклеілася» мянушка «бункерны дзед».

Аднак, паводле даследавання, большую частку гэтага часу Пуцін правёў на Валдаі, дзе знаходзіцца яшчэ адна яго рэзідэнцыя, якая афіцыйна называецца Ужын або Доўгія Барады.

У верасні 2022 года расійскі дыктатар абвясціў мабілізацыю. А пасля, калі некаторыя расіяне ўцякалі за мяжу, каб уратавацца ад прызыву, а іншыя атрымлівалі павесткі, Пуцін нярэдка «насалоджваўся марскім паветрам у Сочах».

«Праўда, вайна ўнесла карэктывы і ў гэтыя звычкі», — адзначаюць журналісты.

Так, з пачатку лютага 2023 года сочынскі кабінет знік з крэмлёўскай хранікі. Афіцыйна ў Сочах Пуцін за апошнія два гады ездзіў лічаныя разы. Перадбачаецца, што дыктатар перастаў ездзіць на поўдзень, асцерагаючыся атак украінскіх дронаў. З пачатку 2025 года Пуцін перастаў карыстацца і кабінетам у Нава-Агарове.

У каментары аўтарам расследавання сацыёлаг і даследчык крэмлёўскіх эліт Канстанцін Гаазэ паведаміў, што для Пуціна «асноўная лакацыя цяпер — Валдай».

Як паведамляла Руская служба «Радыё Свабода» 12 жніўня 2025 года, гэтую рэзідэнцыю Пуціна акружаюць 12 пазіцый ППА, у асноўным гэта ЗРПК «Панцыр», што размешчаныя на вежах.

Журналісты паведамлялі, што на Валдаі Пуцін часта знаходзіцца разам з сынамі і іх маці — Алінай Кабаевай. Выданне «Праект» раней пісала, што побач з рэзідэнцыяй пабудавалі асобны дом для Кабаевай і нават праклалі спецыяльную чыгуначную ветку.

У красавіку 2021 года Фонд барацьбы з карупцыяй расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага выпусціў фільм-расследаванне пра рэзідэнцыю Пуціна ў Наўгародскай вобласці.

Паводле звестак ФБК, менавіта ў валдайскай рэзідэнцыі адбылася тайная сустрэча Пуціна і экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча падчас Майдану.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках