11 снежня 2025, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Германіі арыштавалі стваральніка даркнэт-платформы для «забойства палітыкаў»

3
У Германіі арыштавалі стваральніка даркнэт-платформы для «забойства палітыкаў»

Падазраваны размяшчаў на сайце «смяротныя прысуды».

У нямецкім Дортмундзе арыштавалі 49-гадовага мужчыну, якога падазраюць у стварэнні платформы ў даркнэце, дзе за ўзнагароду ў крыптавалюце прапаноўвалася здзяйсняць забойствы палітыкаў, паведамляе ABC.

У пастанове аб арышце адзначана, што прынамсі з чэрвеня 2025 года Мартын С., які мае нямецка-польскае падвойнае грамадзянства, нібыта вёў у даркнэце ананімную платформу. Там ён публікаваў спісы імёнаў апанентаў і заклікаў да нападаў на палітыкаў і дзяржаўных службоўцаў, піша Tagesschau. Акрамя таго, Мартын С. уваходзіў у рух «Грамадзяне Рэйха».

Паводле звестак пракуратуры, падазраваны размяшчаў на сайце «смяротныя прысуды», а таксама інструкцыі па вырабе выбуховых прылад. Пляцоўка, назва якой перакладаецца як «забойства палітыка», была закрытая Федэральным упраўленнем крымінальнай паліцыі (BKA).

«Грамадзяне Рэйха» — рух нямецкіх рэвізіяністаў, заснаваны Вольфгангам Герхардам у 1985 годзе. Прыхільнікі руху адмаўляюць існаванне сучаснай Германіі як дзяржавы, не прызнаюць яе законаў і ўрада. Яны лічаць, што Веймарская канстытуцыя 1919 года і дагэтуль мае юрыдычную сілу, гэтак жа, як і межы Германіі ў перыяд Другога Рэйха — Германскай імперыі часоў кіравання Гогенцолернаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках