11 снежня 2025, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нас душылі і будуць душыць, пакуль мы не ляжам

21
Лукашэнка: Нас душылі і будуць душыць, пакуль мы не ляжам

Дыктатар занепакоены справамі ў луканоміцы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «ворагі будуць душыць» яго рэжым, жадаючы разбурыць эканоміку краіны. Пра гэта паведамляе БелТА.

Узурпатар нагадаў, як фермеры з Польшчы перашкаджалі ўвозу ўкраінскага збожжа ў 2024 годзе, яны сталі сцяной на мяжы і не дазволілі правезці збожжа ў порт. Гэты прадукт мусіў трапіць у краіны Афрыкі або іншыя. Гэтую сітуацыю дыктатар назваў канкурэнцыяй.

«Таму нас душылі і будуць душыць, пакуль мы не ляжам, не распластаемся, як нашы балтыйскія суседзі, пакуль не знішчым сваю эканоміку. Вось тады мы будзем для іх сябрамі, бо мы для іх будзем звычайным рынкам, які будзе купляць, сам спажываць і [транзітам] на ўсю Расію і далей пастаўляць», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Узурпатар дадаў, што сёння канкурэнцыя становіцца «ружжом у руках». Паводле яго слоў, у такіх умовах беларускаму народу давядзецца напружыць сілы, развіваць тэхналогіі, шукаць магчымасці і актыўней асвойваць рынкі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках