8 снежня 2025, панядзелак, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple ператворыць IPhone у персанальнага ШІ-лекара

3
Apple ператворыць IPhone у персанальнага ШІ-лекара

Ужо ў наступным годзе.

У наступным годзе Apple плануе прадставіць абноўленую версію прыкладання Health з новым сэрвісам Health+, у які будзе ўбудаваны ШІ-агент. Паводле звестак Bloomberg, праект можа стаць адным з першых маштабных рашэнняў у сегменце ШІ-чат-ботаў для медыцыны, паведамляе Bloomberg.

Ключавыя элементы Health+ ўключаюць ШІ-кансультанта, які будзе даваць персаналізаваныя рэкамендацыі па пытаннях здароўя і ладу жыцця, адукацыйны кантэнт з падборкай відэаматэрыялаў ад медыцынскіх экспертаў, функцыю адсочвання харчавання з інтэграцыяй дадзеных пра рацыён і звычкі карыстальніка, а таксама сінхранізацыю з Apple Watch, з біяметрычных датчыкаў якіх будуць брацца паказчыкі для больш дакладных парадаў.

Паралельна Apple рыхтуе абноўленую версію галасавога асістэнта Siri, пабудаваную на моўнай мадэлі Google Gemini. Такім чынам, кампанія ўзмацняе адразу два напрамкі — інтэлектуальныя інтэрфейсы і лічбавае здароўе.

Калі Health+ атрымае шырокае распаўсюджанне, Apple зможа замацаваць лідарства не толькі ў сегменце насімых прылад, але і на рынку медыцынскіх ШІ-сэрвісаў, які толькі фармуецца. Для кампаніі гэта крок да дыверсіфікацыі бізнесу і ўмацавання экасістэмы вакол iPhone і Apple Watch.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках