Боі пад Пакроўскам не сціхаюць
4- 11.11.2025, 20:25
- 4,916
Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны абнавіў дадзеныя пра сітуацыю на фронце.
На фронце з пачатку сутак 11 лістапада адбылося 118 баявых сутыкненняў. Расійскія акупанты не спыняюць атакі на Пакроўскім напрамку.
Пра гэта паведамляе Facebook Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны.
На Паўночна-Слабажанскім і Курскім напрамках адбылося сем баявых сутыкненняў. Вораг здзейсніў 89 абстрэлаў, у тым ліку два — з рэактыўных сістэм залпавага агню.
На Паўднёва-Слабажанскім напрамку адбылося 13 баявых сутыкненняў у раёнах населеных пунктаў Ваўчанск, Ваўчанскія Хутары, Атраднае і ў бок Двурэчанскага. Сем варожых атак працягваюцца дагэтуль.
На Купянскім напрамку працягваюцца 11 баявых сутыкненняў. Усяго з пачатку сутак вораг 16 разоў спрабаваў прасунуцца да пазіцый украінскіх абаронцаў у раёнах Купянска, Стэпнай Навасялоўкі, Бараўскай Андрэеўкі і ў бок Глушкоўкі, Пятрапавлаўкі і Новаасінава.
На Ліманскім напрамку сёння адбылося шэсць баявых сутыкненняў. Вораг атакаваў у раёнах населеных пунктаў Рэдкадуб, Надзея, Твярдахлебава, Калодзі і ў бок населенага пункта Кароўін Яр.
На Славянскім напрамку вораг сёння здзейсніў сем атак у раёнах Дронаўкі, Сіверска, Серабраянкі і Пераезднога.
На Краматорскім напрамку на дадзены момант баявых сутыкненняў не зафіксавана.
Сілы абароны спынілі 11 варожых атак на Канстанцінаўскім напрамку. Акупанты спрабавалі прасунуцца у раёнах населеных пунктаў Белая Гара, Шчэрбінаўка, Плешчаеўка, Канстанцінаўка, Ябланоўка, Русін Яр і ў бок Сафіеўкі.
На Пакроўскім напрамку расійскія войскі 46 разоў спрабавалі ісці наперад на пазіцыі ўкраінскіх войск у раёнах населеных пунктаў Уладзіміраўка, Ніканараўка, Чырвоны Ліман, Мірнаград, Радзінскае, Лісоўка, Пакроўск, Котліна, Удачнае, Маладзецкае і Новамікалаеўка. Украінскія абаронцы ўжо адбілі 38 атак, баі працягваюцца.
На Александраўскім напрамку ўкраінскія абаронцы адбілі сем атак ворага паблізу населеных пунктаў Сасноўка, Новамікалаеўка, Першамайскае і ў бок Салодкага. Яшчэ дзве варожыя атакі працягваюцца.
На Гуляйпольскім напрамку працягваюцца баі ў раёнах населеных пунктаў Зялёны Гай і Наваўспеноўскае.
На Арэхоўскім напрамку Сілы абароны адбілі варожую атаку ў бок населенага пункта Прыморскае.
На Прыдняпроўскім напрамку з пачатку сутак вораг наступальных дзеянняў не праводзіў.
На астатніх напрамках істотных зменаў у абстаноўцы не адбылося.