Чым цяпер частуюць на рэйсах «Белавія»
12- 12.11.2025, 5:44
- 12,662
Фотафакт.
Чытач выдання «Салідарнасць» падзяліўся фота перакусу, які цяпер прапануюць пасажырам на рэгулярных рэйсах «Белавія».
Паводле слоў чытача, традыцыйныя бутэрброды цяпер заменілі на бліны, а яшчэ дадалі агуркі і памідоры.
Ваду цяпер прапануюць наліваць у шклянку, а не выдаюць у бутэльцы.
Акрамя таго (прынамсі на тым рэйсе, якім ляцеў суразмоўца «Салідарнасці»), з набору для пасажыраў знік бабруйскі зефір.
