7 снежня 2025, Нядзеля, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пакроўску знішчаны батальён расіян

1
У Пакроўску знішчаны батальён расіян

У 155-й брыгадзе ЗСУ расказалі пра баі за горад.

Расійскія акупанты на мінулым тыдні правялі на 20% больш штурмавых дзеянняў на Пакроўскім кірунку, чым за тыдзень да гэтага, з-за чаго сітуацыя на гэтым адрэзку фронту застаецца складанай.

Вораг не адмаўляецца ад сваіх намераў, бо Пакроўск — вельмі важны лагістычны цэнтр і дамінуючая вышыня, патлумачыў у інтэрв’ю «Украінскаму Радыё» начальнік аддзела камунікацыі 155-й АМБр ЗСУ Арцём Прыбыльноў.

«Цяпер вораг вядзе штурмавыя дзеянні таксама жывой сілай, нахабна, пагарджаючы асабовым складам, часам пасылаючы іх на верную смерць толькі дзеля таго, каб выявіць нашыя агнявыя пазіцыі і каб потым туды прыляцелі іх аператары БПЛА з дронамі. Такім чынам вораг дзейнічае, у прынцыпе, даўно, у яго тактыцы нічога не змянілася. Таксама прымяняе артылерыю, мінамётную артылерыю і, на жаль, выкарыстоўвае сваю перавагу ў паветры і скідвае даволі вялікую колькасць КАБаў», — сказаў Прыбыльноў

Ён удакладніў, што за мінулы тыдзень у зоне адказнасці 7-га корпуса ДШВ было ліквідавана 236 расіян, а яшчэ 135–136 акупантаў атрымалі раненні.

«Гэта даволі вялікія сілы, гэта амаль батальён, які быў нейтралізаваны толькі за мінулы тыдзень», — адзначыў ваенны.

Прыбыльноў падкрэсліў, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі ўкраінскім абаронцам ёсць куды адысці з Пакроўска, аднак, паводле яго слоў, цяпер гэта рабіць немэтазгодна.

«Мы бачым, што ў ворага пакуль што няма поспеху, а мы са свайго боку ўсё ж спрабуем стабілізаваць сітуацыю ў Пакроўску. Вораг страціў больш за 30 тысяч вайскоўцаў толькі каб проста зайсці ў Пакроўск. А мы ведаем, што гарадскія баі і «урбан» — гэта наогул самая складаная частка вайны. То бок, удзел у гарадскіх баях — гэта яшчэ вельмі вялікія страты для ворага», — падкрэсліў Прыбыльноў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках