7 снежня 2025, Нядзеля, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскіх вярбоўшчыкаў, якія не выканалі план мабілізацыі, кінулі на фронт

2
Расійскіх вярбоўшчыкаў, якія не выканалі план мабілізацыі, кінулі на фронт

Украінская разведка даведалася падрабязнасці.

У Расіі пачалі караць вайскоўцаў, якім не ўдалося выканаць планы па наборы навабранцаў у акупацыйную армію. Іх пачалі накіроўваць непасрэдна на фронт.

Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі МА Украіны ў Telegram.

Паводле звестак ГУР, у далёкаўсходніх рэгіёнах РФ, дзе рэкрутынгавая кампанія сістэматычна правальваецца, камандаванне крэмлёўскай арміі ўвяло пакаранне за нездавальняльныя паказчыкі папаўнення акупацыйных войскаў.

«Адказных за набор вайскоўцаў — пераважна сяржантаў і афіцэраў — перакідваюць у штурмавыя падраздзяленні ў выпадку невыканання ўстаноўленых Масквой рэкрутынгавых планаў», — паведамілі ў разведцы.

У прыватнасці, у Рэспубліцы Саха (Якуція) сем начальнікаў рэкрутынгавых пунктаў ужо накіраваныя на фронт. Іх размеркавалі ў мотастралковыя палкі 5-й, 35-й і 29-й армій.

Паводле дадзеных разведкі, сярэдні недабор у адборачных пунктах рэгіёна складае каля 40% ад устаноўленых Масквой нормаў.

На перадавую накіроўваюць тых рэкрутараў, у зонах адказнасці якіх або адсутнічае неабходная колькасць мужчынскага насельніцтва, або немагчыма правесці набор у вызначаныя тэрміны.

ГУР падкрэслівае, што такія дзеянні сведчаць пра поўнае неўсведамленне крэмлёўскага кіраўніцтва адносна сітуацыі ў аддаленых рэгіёнах і дэманструюць крытычны дэфіцыт жывой сілы для папаўнення страт на фронце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках