ЗСУ ачысцілі ад расіян некалькі вуліц у Пакроўску
1- 12.11.2025, 18:07
- 3,924
Відэафакт.
ЗСУ правялі паспяховую аперацыю па зачыстцы некалькіх вуліц у Пакроўску, дзе працягваюцца цяжкія гарадскія баі. У штурме ўдзельнічалі байцы 425-га асобнага штурмавога палка «Скала» — аднаго з самых дасведчаных і мабільных падраздзяленняў украінскай арміі, піша «Дыялог».
Байцы «Скалы» працуюць малымі групамі, знішчаючы акупантаў у дамах і будынках пад кантролем беспілотнікаў. Каардынацыя вядзецца ў рэальным часе: дроны паказваюць напрамак руху і нават карэктуюць стральбу. Пасля выяўлення ворага па яго пазіцыях накіроўваюць ударныя FPV-дроны, што змяншае рызыку для ўкраінскіх вайскоўцаў і павышае эфектыўнасць зачысткі.
Паводле даных 7-га корпуса Дэсантна-штурмавых войскаў, масіраваны штурм Пакроўска, які вораг спрабаваў правесці на лёгкай тэхніцы, даў частковы поспех, але большая частка тэхнікі была знішчана яшчэ на падступах да горада, а астатняя была ліквідавана ўжо ў гарадской забудове.