«Потым утрымаюць з заробку»
16- 12.11.2025, 22:26
- 17,314
Беларус паказаў падарунак ад завода і выклікаў бурную рэакцыю карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
У TikTok завірусілася відэа работніка Магілёўскага мясакомбіната.
Мужчына паказаў, колькі прадуктаў яму падарылі да прафесійнага свята.
Але не ўсе ацанілі клопат. «Точка» распавядае, што выклікала бурную рэакцыю каментатараў.
Так, мужчына паказаў распакоўку на ўвесь TikTok.
«Карацей, два пакеты каўбасы ўсялякай рознай», — хваліцца ён.
Акрамя таго, было мяса ў вакуумнай упакоўцы.
Але гэта яшчэ не ўсё. Мужчына паказаў вялікую кардонную скрыню. У ёй, як высветлілася, было 13 пакавак пяльменяў.
@dy2985on238a #втоп #рекомендации ♬ оригинальный звук - Александр
Відэа актыўна разышлося ў інтэрнэце. Пост паглядзелі больш за паўмільёна чалавек. Яшчэ каля 1,1 тыс. пакінулі свае каментары.
Што цікава, многія пакідалі негатыўныя водгукі: не верылі ў якасць ежы або настойвалі, што грашыма было б лепей. Але ёсць і тыя, хто падтрымаў аўтара роліка.
Вось толькі некаторыя меркаванні:
«Чалавек радуецца ежы за сваю працу. Што з імі не так? Я працую і хачу атрымліваць грошы, а не ежу. Неяк усё сумна».
«Яму за працу плацяць заробак. А гэта далі да свята, проста так. І чаму не радавацца?»
«Гэта есці нельга»
«Потым утрымаюць з заробку»
«Я думаю, гэта замест заробку, ежай даюць. Жэсьць, вядома»
«Пратэрміноўка з перабітай датай»
«Людзі, не задушыцеся ад злосці. Чалавека задавальняюць яго месца працы і заробак. А гэта зусім не такі ўжо маленькі проста бонус і яшчэ павага з боку кіраўніцтва».