Украіна сумесна з ЗША пачала выпускаць дроны-перахопнікі
- 13.11.2025, 11:32
- 2,850
Зяленскі раскрыў падрабязнасці.
Украіна сумесна з Злучанымі Штатамі пачала выпускаць дроны-перахопнікі, якія здольныя змагацца з ударнымі беспілотнікамі РФ.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе Bloomberg.
Украіна ўжо некаторы час таму пачала вырабляць беспілотнікі-перахопнікі разам са Злучанымі Штатамі.
«Гэта амерыкана-ўкраінская вытворчасць, сумесная вытворчасць. Я спадзяюся, што ў будучыні ў нас будзе больш (дронаў-перахопнікаў - рэд.)», — заявіў прэзідэнт Украіны.