Залужны папярэдзіў, да чаго рыхтуецца Расія
13- 13.11.2025, 22:02
- 37,272
Крэмль вядзе падрыхтоўку да працяглага канфлікту.
Расія здольная працягваць вайну супраць Украіны яшчэ працяглы час, калі міжнародны ціск не ўзмоцніцца.
Упэўненасць у гэтым выказаў пасол Украіны ў Вялікабрытаніі, былы галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Валерый Залужны.
«Мы павінны аб'яднацца ў супраціве агрэсару, развіваць тэхналогіі і перамагчы карупцыю. Мы павінны стаць моцнымі, каб выжыць і каб у нашых дзяцей была будучыня», — адзначыў Залужны, падводзячы вынікі дыскусіі ў Eastern Flank Institute.
Былы кіраўнік папярэдзіў, што да завяршэння вайны Расія не рыхтуецца. Наадварот — яна вядзе падрыхтоўку да працяглага канфлікту.
«Стомленая Украіна, падзелены Захад і стрыманыя Злучаныя Штаты сведчаць пра тое, што час на баку расіян», — падкрэсліў Валерый Залужны.
Па яго словах, без значнага міжнароднага ціску або ўнутраных узрушэнняў Крэмль, хутчэй за ўсё, яшчэ доўга будзе працягваць вайну. Ён будзе адаптавацца, манеўраваць і не звяртаць увагі на страты, каб дасягнуць мэтаў, якія не змяніліся.
«Нам патрэбны стратэгічны зрух — не поўная адмова ад тактыкі знясільвання, а інтэграцыя ў шырэйшы і больш актыўны план менавіта праз інавацыі і тэхналогіі», — упэўнены былы галоўнакамандуючы ЗСУ.