Відовішчнае знішчэнне расійскага Shahed кулямётам M134 Minigun паказалі на відэа
3- 2,498
Кадры зняты з украінскага верталёта «Мі-8».
ЗСУ штодня збіваюць дзясяткі і сотні варожых БПЛА, але 12 лістапада адзін з расійскіх Shahed удалося знішчыць асабліва відовішчным чынам.
Украінскі «Мі-8» зраўняўся з беспілотнікам акупантаў, вайсковец з кулямёта M134 Minigun выпусціў па мэце некалькі чэргаў, у выніку чаго БПЛА быў падбіты, задыміўся, спікіраваў уніз і разбіўся, пасля чаго адбылася дэтанацыя.
Відэа вядзення кулямётнага агню па беспілотніку апублікавалі ў Telegram-канале «Украина 365».
Запіс таксама апублікавалі ў сацсетцы X, дзе відэа выклікала актыўнае абмеркаванне. Адзін з карыстальнікаў пацікавіўся суадносінамі кошту выдаткаваных патронаў і кошту збітага дрона.
Іншы задаўся пытаннем, ці зменіць сітуацыю ў паветраным баі з’яўленне ў беспілотніка бакавых камер. Карыстальнікі таксама спыталіся, ці не было б больш эфектыўна прымяніць трасіруючыя боепрыпасы, на што атрымалі цалкам прафесійны адказ.
«Трасёраў на запісе няма. Іх або няма (у вайскоўцаў ЗСУ), або іх не ўжываюць з-за небяспекі выяўлення верталёта», — падкрэсліў карыстальнік з нікам «Рафаэль».