Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»
9- 13.11.2025, 19:39
- 10,340
37‑гадовага выкладчыка абвінавацілі ў тым, што ён абнаўляў артыкулы пра прэзідэнцкія «выбары».
37‑гадовага выкладчыка аднаго са сталічных універсітэтаў абвінавацілі ў тым, што ён абнаўляў артыкулы пра прэзідэнцкія «выбары» ў Беларусі. Таксама мужчыну аштрафавалі на 12 600 рублёў.
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, мужчына, які працаваў выкладчыкам у адной з вышэйшых навучальных устаноў, у перыяд з 2020 па 2025 год размяшчаў у адкрытым доступе ў Вікіпедыі 25 паведамленняў, якія ўтрымлівалі, на думку ўладаў, заведама ілжывыя звесткі. У іх гаварылася пра гісторыю Беларусі, дзяржаўныя сімвалы, прэзідэнцкія выбары, рэферэндумы, дзейнасць улады і прававое становішча грамадзян.
Следства сцвярджае, што дзеянні мужчыны нанеслі шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам і «дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».
Суд прызнаў мужчыну вінаватым па артыкуле 369‑1 Крымінальнага кодэкса і прызначыў пакаранне — 2 гады пазбаўлення волі і штраф у памеры 300 базавых велічынь (прыблізна 12,6 тысячы рублёў).