7 снежня 2025, Нядзеля, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі разбіўся знішчальнік Су-30

26
У Расіі разбіўся знішчальнік Су-30

Загінулі двое членаў экіпажа.

Падчас выканання планавога вучэбна-трэніровачнага палёту ў Карэліі разбіўся знішчальнік Су-30. Самалёт упаў у бязлюдным месцы, паведаміла прэс-служба Мінабароны Расіі.

«Палёт выконваўся без боекамплекту. Экіпаж самалёта загінуў», — заявілі ў ведамстве. Інцыдэнт адбыўся каля 19:00 па маскоўскім часе. Кабіна Су-30 разлічаная на двух членаў экіпажа.

Кіраўнік Карэліі Артур Парфенчыкаў паведаміў у сваім Telegram-канале, што самалёт пацярпеў катастрофу ў Прыанежскім раёне.

Паводле даных Telegram-канала Baza, знішчальнік упаў у лясным масіве, у раёне возера Лососінскае, непадалёк ад аэрадрома.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках