7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў будуць прымушаць удзельнічаць у перапісе насельніцтва

16
Беларусаў будуць прымушаць удзельнічаць у перапісе насельніцтва

Улады пагражаюць адказнасцю і ўзмацняюць збор персанальных даных.

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі (Белстат) 14 лістапада вынес на грамадскае абмеркаванне законапраект, які прапануе змяніць дзеючы закон аб перапісе насельніцтва. Удзел у перапісе прапануецца зрабіць абавязковым для грамадзян, а таксама дазволіць збіраць некаторыя статыстычныя даныя праз Інтэрнэт.

Аўтары законапраекта, выкладзенага на Прававым форуме Беларусі, абгрунтавалі яго неабходнасць жаданнем аптымізаваць працэс перапісу насельніцтва і прывесці яго ў адпаведнасць з практыкай прымянення і патрабаваннямі міжнародных стандартаў і рэкамендацый у галіне перапісу насельніцтва.

Адна з асноўных змен, прапанаваных Белстатам, тычыцца абавязкаў рэспандэнтаў — удзельнікаў перапісу. У дзеючай рэдакцыі закона на іх ускладзены абавязак толькі «не перашкаджаць правядзенню перапісу насельніцтва» і «прадастаўляць дакладныя персанальныя даныя згодна з формай перапіснога ліста».

У новай рэдакцыі, вынесенай на грамадскае абмеркаванне, першая частка гэтага пункта закона ўжо гучыць інакш: «Рэспандэнты абавязаны прымаць удзел у перапісе насельніцтва і падаваць дакладныя першасныя статыстычныя даныя па формах перапіснога ліста».

Ніякай асаблівай адказнасці за парушэнне гэтага грамадзянскага абавязку ў дакуменце не прапісана. У новай рэдакцыі закона захоўваецца той жа пункт, які ёсць і ў дзеючай рэдакцыі: «Парушэнне заканадаўства аб перапісе насельніцтва цягне адказнасць, устаноўленую заканадаўчымі актамі».

Белстат таксама прапанаваў знізіць узрост рэспандэнтаў, якія маюць права самастойна падаваць першасныя статыстычныя даныя пра сябе, — да 15 гадоў. Цяпер апытанне падчас перапісу праводзіцца толькі з паўналетнімі рэспандэнтамі.

У Белстаце гэта патлумачылі жаданнем забяспечыць поўны ахоп рэспандэнтаў новым перапісам насельніцтва. Папярэдні раз, у 2019 годзе, у арганізатараў перапісу ўзнікалі цяжкасці са студэнтамі, фактычна непаўналетнімі рэспандэнтамі, якія, тым не менш, пражываюць асобна ад бацькоў і не вядуць з імі агульнай гаспадаркі.

Акрамя таго, у новай рэдакцыі закона згаданы альтэрнатыўны спосаб збору першасных статыстычных даных падчас перапісу. Зараз інфармацыю дазваляецца збіраць толькі шляхам апытання рэспандэнта пры абыходзе месцаў пражывання або знаходжання рэспандэнтаў, а таксама на перапісных ўчастках. У новай рэдакцыі прапануецца яшчэ адзін варыянт перапісу — з дапамогай спецыялізаванага праграмнага забеспячэння ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках