7 снежня 2025, Нядзеля, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абломкі расійскага «Іскандэра» пашкодзілі Пасольства Азербайджана ў Кіеве

3
Абломкі расійскага «Іскандэра» пашкодзілі Пасольства Азербайджана ў Кіеве

Атака была накіраваная на тое, каб максімальна пашкодзіць грамадзянскую інфраструктуру.

У выніку масіраванага ўдару па сталіцы Украіны ў ноч на пятніцу, 14 лістапада, быў пашкоджаны будынак Пасольства Азербайджана.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паводле яго слоў, дыпламатычную ўстанову пашкодзілі абломкі ракеты «Іскандэр».

Зяленскі адзначыў, што атака была спецыяльна накіраваная на тое, каб нанесці максімальную шкоду людзям і аб’ектам грамадзянскай інфраструктуры.

«Спецыяльна пралічаная атака, каб як мага больш нашкодзіць людзям і аб’ектам грамадзянскай інфраструктуры. Толькі ў Кіеве ёсць разбурэнні ў дзясятках шматпавярховак. Ад абломкаў «Іскандэра» пашкоджана Пасольства Азербайджана», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках