Спецназ Узброеных Сіл Украіны разграміў месца канцэнтрацыі жывой сілы 51-й арміі РФ пад Пакроўскам
1- 14.11.2025, 12:55
- 4,842
Расіяне спрабавалі акружыць з поўначы Пакроўска-Мірнаградскую агламерацыю.
Падраздзяленнямі Сіл спецыяльных аперацый (ССА) Украіны было знішчана месца назапашвання асабовага складу 51-й арміі РФ у населеным пункце Уют у Данецкай вобласці.
Як паведамілі ў ССА ў Telegram, у момант прымянення дронаў у будынку знаходзіўся варожы кантынгент 1-й АМСбр і 9-й АМСбр.
Адзначаецца, што праціўнік назапашваў сілы пад прыкрыццём пагодных умоў.
«Перад угрупаваннямі 51-й арміі РФ стаіць задача акружэння з поўначы Пакроўска-Мірнаградскай агламерацыі. Нягледзячы на неспрыяльныя пагодныя ўмовы, дроны ССА паспяхова дасягнулі мэты. Даныя аб стратах праціўніка ўдакладняюцца», — гаворыцца ў паведамленні.